Читать книгу У віры быцця - Ніл Гілевіч - Страница 2

Запісы розных гадоў
Усім, у каго ёсць сумленне…

Оглавление

«Для навукі беларуская мова не гадзіцца!» – фанабэрыста заяўляюць (у друку!) моцна вучоныя акадэмікі.

А для чаго гадзіцца? Гадзіцца – каб рабіць хлеб, гадаваць жывёлу, ну яшчэ – каб каваць жалеза ці абпілоўваць бярвенне… Якую ж трэба мець любоў да Беларусі, каб так зневажаць яе мову! З такой любоўю самы раз выводзіць нашу краіну з беднасці, уздымаць яе да вяршынь дабрабыту.

У часы Скарыны і Буднага – гадзілася, а сёння ўжо – не!..

І што ж гэта за няшчасная доля наша, што за пракляцце на нас звалілася? Генералы ад навукі і мастацтва імгненна забываюць, хто яны, трацяць паважнасць і набываюць халуйскую міну, і пляскаюць у ладкі, глытаючы чарговую порцыю папулісцкай дэмагогіі.

Яны вераць, што можна пабудаваць беларускую дзяржаву без нацыянальнай беларускай ідэі і без беларускай мовы. Марная задума! Гэта тое самае, калі нехта бярэцца зварыць піва без дражджэй. Але ж такога цуду людзі не бачылі. Не звараць! Звараць гідкае пойла, а не піва.

Што датычыць нашай мовы… Усім, у каго ёсць сумленне, раю запомніць адзін «дробязны» факт. Калі гарэлі беларускія вёскі з жывымі людзьмі – з агню-полымя даляталі жудасныя (больш жудкіх не бывае) крыкі: «Ратуйце!» Не «спасите!», а «ратуйце!» Калі вам і гэта нічога не гаворыць – то на высокім маральным узроўні трымаецеся, панове-таварышы!

1993

У віры быцця

Подняться наверх