Читать книгу У віры быцця - Ніл Гілевіч - Страница 4

Запісы розных гадоў
І ніводнага фальшывага слова…

Оглавление

Зноў і зноў перачытваю ацэнку, якую даў паэме Твардоўскага «Васіль Цёркін» лаўрэат Нобелеўскай прэміі, геніяльны рускі пісьменнік Іван Бунін. «Гэта сапраўды рэдкая кніга. Якая свабода, якая цудоўная ўдаласць, якая трапнасць, дакладнасць ва ўсім і якая незвычайная народная салдацкая мова – ні сучка, ні задзірынкі, ніводнага фальшывага, гатовага, гэта значыць літаратурна пошлага слова». Проста неверагодна: зацяты вораг савецкай улады і камуністычнай ідэалогіі з такім захапленнем гаворыць пра твор савецкага паэта-камуніста! Неверагодна? Ну чаму ж неверагодна! Калі адзін вялікі мастак слова і палымяны патрыёт Расіі адкрывае для сябе другога вялікага мастака слова і палымянага патрыёта Расіі, – чаму ж яму не парадавацца і не выказаць захапленне? Ён жа радуецца за родную рускую паэзію, за яе поспехі, за геніяльную выяву рускага мастацкага слова, а гэта значыць – рускай душы і сэрца. Радуецца, бо ведае: гэта вышэй за сацыялагічныя пастулаты, яны – часовыя, а роднае слова – вечнае. І калі яно такое, як у Твардоўскага – жывое, па-народнаму трапнае, прыказкава мудрае, дасціпнае, сакавітае, свежае, – дык было б вялікім грахом зрабіць выгляд, што яго няма, і прамаўчаць. Іван Аляксеевіч Бунін на такое пайсці не мог.

1980

У віры быцця

Подняться наверх