Читать книгу У віры быцця - Ніл Гілевіч - Страница 5
Запісы розных гадоў
Ногі і душа
(З прамовы на рэспубліканскай канферэнцыі Таварыства «Веды»)
ОглавлениеКаб грамадства развівалася гарманічна – трэба клапаціцца пра яго маральныя асновы, гэта значыць пра душу чалавечую. Калі мастацтва і літаратура будуць у заняпадзе, будуць адставаць – будзе адставаць і душа. Згадваецца адна мудрая показка, вычытаная мной у выдатнага балгарскага празаіка Святаслава Мінкава: «Адзін купец наняў насільшчыкаў. І сказаў: «Чым шпарчэй будуць ісці ногі, тым больш заплачу». Неслі адзін дзень (а дарога далёкая) – і добра зарабілі. Другі дзень ішлі яшчэ шпарчэй – і яшчэ больш зарабілі. А на трэці дзень сказалі: «Першы і другі дзень ішлі так шпарка, што абагналі нашы душы. Цяпер трэба пачакаць, калі нас дагоняць нашы душы».
Па-мойму, вялікая мудрасць месціцца ў гэтай кароценькай показцы.
1984