Читать книгу У віры быцця - Ніл Гілевіч - Страница 8

Запісы розных гадоў
А яны насміхаліся…

Оглавление

Ці будзе суд? Ці будзе кара Царам, царатам на зямлі?

Ці будзе праўда між людзьмі? Павінна быць, бо сонца стане Й зямлю спаганеную спаліць.

Тарас Шаўчэнка… Здольнасць так шчыра, адкрыта спавядацца – рэдкі дар. Споведзь няздары, дробнай нікчэмнай істоты – каму патрэбна? У генія – і яго памылкі і грахі вялікія. Вялікі боль. Вялікія пакуты. Вялікае, хворае сумленне. Як у Дастаеўскага, сучаснікам і амаль равеснікам якога ён быў.

Ёсць засведчаны ва ўспамінах эпізод, які асабліва сорамна чытаць. Яны, у Пецярбургу, насміхаліся з яго. Яны думалі і не сумняваліся, што вышэй за яго – яны, адукаваныя, вышкаленыя еўрапейскай культурай, узброеныя еўрапейскімі манерамі…

Так сёння і на беларускую мову глядзяць «вышкаленыя».

1989

У віры быцця

Подняться наверх