Читать книгу У віры быцця - Ніл Гілевіч - Страница 6
Запісы розных гадоў
Устаноўка – «на ўсю лаву»
ОглавлениеУ 50–60-я гады я досыць пільна сачыў, якія беларускія народныя песні гучаць па радыё ў сольным выкананні. І што ж высачыў? «У месяцы верасні», «Чабарок», а затым – «Каб сядзела на ўсю лаву». Крыху ўтрырую, але сапраўды, часцей за тры-чатыры іншыя гучала гэтая «Каб сядзела…»
(«Касіў Ясь канюшыну»). Дарэчы, песня псеўданародная, зробленая, у пагоні за гумарам, з традыцыйнай народнай «Пасылала мяне маць яравое жыта жаць» («А я жыта не жала – ў баразёнцы ляжала. Баразёнка вузенька – не памесцілася. Летня ночка каротка – я не выспалася. А я дня ўкарачу ды й да ночкі надтачу»). Устаноўка была такая: дай жартоўную, забаўную, ды яшчэ каб і грубаватую! А тысячы цудоўных лірычных песень заставаліся незапатрабаванымі. І людзі прывыкалі: беларуская – значыць з грубаватым вясковым гумарам.
Вялікай радасцю было, калі па радыё народныя песні гучалі ў харавым выкананні (хор Шырмы, хор Цітовіча і інш.).
1987