Читать книгу У віры быцця - Ніл Гілевіч - Страница 16
Запісы розных гадоў
На першым з’ездзе пісьменнікаў СССР
ОглавлениеКалі галоўны дакладчык Мікалай Бухарын сказаў: «Другой крупнейшей фигурой нашей поэзии является Владимир Маяковский», – загрымелі бурныя апладысменты, і ўсе ўсталі. Пачаў гаварыць пра Багрыцкага – воплескі, усе ўсталі. І пасля – двойчы воплескі. Назваў Безыменскага – воплескі, і пасля яшчэ колькі разоў. Безыменскаму!.. Колькі гаварыў пра Ясеніна – ніякіх ні разу воплескаў. Як гэта кажуць у такім разе рускія людзі: «Каково?..»
Калі Бухарын скончыў – зала бы звар’яцела: бурныя воплескі, авацыі, крыкі «ўра», усе ўсталі, і гэта цягнулася колькі хвілін. Такога даклада пасля не было ні на адным з’ездзе.
Вось так!.. Ні разу не бачыў – на ўсіх з’ездах у Беларусі – каб усталі пры імені Купалы, ці Коласа, ці Багдановіча… Ні разу, ніколі.
1990-я гг.