Читать книгу У віры быцця - Ніл Гілевіч - Страница 20
Запісы розных гадоў
Аказалася…
ОглавлениеЗадрамаў каля прыёмнічка, пад лёгкую музыку; прахапіўся і чую: як прыгожа якоесь малое дзеўчанятка шчабеча па-англійску! Ніколі не чуў, каб англійская гучала так прыгожа, так міла для майго слыху. Па шчырасці кажучы, мне англійская мова не здавалася прыгожай – ад пачатку знаёмства з ёю. Разумею, што так думаць несправядліва, бо непрыгожых моў у свеце няма. І аднак жа – што праўда, тое праўда. А тут раптам… Што такое? Што такое? Аказалася: гэта малая беларусачка гаворыць! Гэта англійская мова ў яе беларускім выкананні! Гэта ў яе беларускім горлачку яна так папрыгажэла! Стала такой мяккай, пяшчотнай, мілай…
2002