Читать книгу Жыцьмем - Анатоль Вярцінскі - Страница 10

Вершы апошніх гадоў (1997–2011)
Мінута маўчання

Оглавление

Стагоддзі нягод,

змагання гады,

гадзіны адчаю…

Мінута маўчання.

Бой барабанаў,

гул галасоў,

салютаў гучанне…

Мінута маўчання.

Маўчаць абеліскі,

крыжы і пліты маўчаць,

маўчаць незвычайна…

Мінута маўчання.

Сказаны словы,

ды мала тых слоў

для ўшанавання…

Мінута маўчання.

Думкай убачыш,

зазначыш душой

больш, чым вачамі…

Мінута маўчання.

Цэлую вечнасць,

імгненняў мільён

мінута змяшчае…

Мінута маўчання.

Мінута маўчання.

Мінута маўчання.


1998

Жыцьмем

Подняться наверх