Читать книгу Жыцьмем - Анатоль Вярцінскі - Страница 17
Вершы апошніх гадоў (1997–2011)
Рэпліка ў палеміцы
ОглавлениеРытуальныя рухі ды скокі…
А патрэбны рэальныя крокі.
Ну так, былі ў нас апосталы слаўныя.
Ды сёння патрэбны мужы дзяржаўныя.
Справе адданыя, як і прарокі,
ды здольныя добра пралічваць крокі,
знаходзіць сродкі выратавальныя.
А то ўсё крокі рытуальныя…
1999