Читать книгу Жыцьмем - Анатоль Вярцінскі - Страница 9
Вершы апошніх гадоў (1997–2011)
Як быць з НАТА?
ОглавлениеПытаюся ў дзядзькі Ігната,
як ставіцца ён да НАТА.
Ён хмыкнуў хітравата,
і чую я ў адказ
хрыплы дзядзькаў бас:
«Чаго ўжо тых хаўеры
баяцца нам, як халеры?
Не будуць чапаць яны нас.
Сам не рабі ліхога
і не бойся нікога.
Так вось мяркую
і я, і баба мая».
Тут адчыняецца хата
і выходзіць Агата.
Кажа: «Вы ўсё пра
НАТА? Далося ў знакі яно,
а мне дык ўсё адно.
На мой жа розум жаночы,
дык хай жыве, хто з кім хоча,
хто да каго ахвочы…»
Ігнат ускрыкнуў ажно:
«Ну, хопіць, Агата, досць!
Разышлася ты надта!
Што падумае госць?
Няма на вас, баб, НАТА!..»
1998