Читать книгу Жыцьмем - Анатоль Вярцінскі - Страница 12
Вершы апошніх гадоў (1997–2011)
Здарэнне з беларускім часам
ОглавлениеПрымроілася мне ў сне
(мозг сонны на што ні здольны),
што сталі гадзіннікі ўсе —
наручны, насценны, настольны…
Спыніўся, бачу, і той,
што – на галоўнай вежы,
што з музыкай залатой
біць пачынаў першы.
Не йдуць,
$$$$не звоняць,
$$$$$$$$не б’юць…
Трывожуся: «Колькі ж часу?»
Яны не даюць адказу, —
не звоняць,
$$$$не б’юць,
$$$$не йдуць.
Замерлі ўсе як адзін,
I я ўсклікаю спрасоння:
«Дык колькі ж усё-ткі гадзін?
Якая дата сёння?
Год які на двары?
Ці новы ўжо, ці стары?
Пара надыходзіць якая?
Што нас заўтра чакае?..»
I чуецца мне адказ —
насмешлівая інтанацыя:
«Сказаць, што чакае вас? —
Інтэграцыя… Інтэграцыя…»
1998