Читать книгу Жыцьмем - Анатоль Вярцінскі - Страница 18
Вершы апошніх гадоў (1997–2011)
Сцэна на плошчы
ОглавлениеМужчынам прасцей тут – у іх кулакі, жаўлакі.
Дый глоткі у іх зладжаны крыху іначай.
А жанчыне як быццам гучна крычаць не з рукі.
I жанчына… Жанчына, гляджу, проста плача.
Слёзы горка ўцірае на плошчы яна.
Неяк збоку, самотна, адна…
1999