Читать книгу Жыцьмем - Анатоль Вярцінскі - Страница 19
Вершы апошніх гадоў (1997–2011)
Гэты боль – асаблівы…
ОглавлениеГэты боль асаблівы —
Боль за родныя нівы.
Асабліва шчымлівы.
Асабліва журлівы…
Не скажу: апраметны.
Не зазначу: смяротны.
Ды ён дужа адметны —
боль за край наш родны.
Яго носіш дзе ты?
У душы? За грудзінай?
Знаеш толькі: боль гэты —
боль за лёс Радзімы.
1999