Читать книгу Жыцьмем - Анатоль Вярцінскі - Страница 7
Вершы апошніх гадоў (1997–2011)
Дзед i ўнук
ОглавлениеВечар згушчаецца за акном.
Чуюцца ўнукавы ціхія слоўцы:
«Дзеду, пабудзь ля мяне перад сном,
дзеду, пагладзь мяне па галоўцы».
Вярнуўся са школы, пытанне ў вачах.
Пытанне пра сцяг бел-чырвона-белы…
«Мы летась вучылі, што князь наш быў смелы:
павязку сарваў ён, і ўзняў, як сцяг,
і воінаў зноў павёў за сабой,
і стаў уцякаць пераможаны вораг…
Чаму ж пра той сцяг дрэнна гавораць,
калі мы тады выйгралі бой?»
Вечарам – той жа размовы працяг:
«Чаму не ўсе любяць прыгожы наш сцяг?
Ён сёння прысніцца мне, я ведаю…
Пагладзь па галоўцы мяне, дзеду».
1997