Читать книгу Жыцьмем - Анатоль Вярцінскі - Страница 2

Ад аўтара

Оглавление

Можна сказаць, што нечакана для самога аўтара зборнік склаўся з двух, розных як па часе напісання, так і па жанрава-тэматычнай адметнасці, раздзелаў. Атрымалася дзве кнігі ў адной.

Першапачаткова мелася на ўвазе сабраць пад адной вокладкай толькі вершы, што пісаліся цягам апошніх, 1997–2011 гадоў, але па розных прычынах не ўключаліся ў асобныя выданні, у тым ліку і ў аднатомнік выбраных твораў, які выйшаў у выдавецкай серыі «Беларускі кнігазбор» (2009). Што і рабілася, укладаліся, часам з нязначнай праўкай, тэксты, якія пабачылі ўпершыню свет на старонках перыядычных выданняў – ранейшага «ЛіМа», «Літаратурнай Беларусі» («Новы час»), «Народнай волі», «Полымя», «Дзеяслова», «Тэрмапілаў», «Верасня».

Ды ў працэсе падрыхтоўкі выявілася, што кніжнымі «выбранымі творамі» абыдзены на толькі некаторыя вершы, але і асобныя паэмы. Найперш – загадкавы для мяне самога лірычны аповед з яго двухслоўным новатворам-рэфрэнам «Кэты-мэнэй». Напісаны аж у 1971 годзе, ён быў надрукаваны толькі ў ліпеньскім нумары часопіса «Крыніца» за… 2001 год. I больш нідзе не з’яўляўся. Не ўключаліся ў «выбранае» таксама датаваныя 1970-мі гадамі «Паэма мора» і дарожная паэма-эсэ «Снег і сонца. Абмен надвор’ем – жартам і ўсур’ёз». Перачытаў нанава ўсе гэтыя тры рэчы. Здаецца, іх аб’ядноўвае не толькі час напісання, але і нешта духоўна-сутнаснае, прасякнутае пэўным светаадчуваннем. І яны натуральна склалі асобны раздзел кнігі.

Анатоль Вярцінскі

Люты 2012 г.

Жыцьмем

Подняться наверх