Читать книгу Жыцьмем - Анатоль Вярцінскі - Страница 15
Вершы апошніх гадоў (1997–2011)
З ліста Васілю Быкаву ў Фінляндыю
ОглавлениеМы чулі, што ў Фінляндыі цяпер найлепшы час для тых, хто хоча адпачыць або палячыцца… У фінляндцаў ёсць звычай кожнага прыйшоўшага чалавека пачаставаць кавай… Фіны-сяляне куды лепш ядуць ад нашых сялянаў-беларусаў… Фін разы з чатыры на дзень п’е каву. Штосуботу пякуць пірагі. Зімой мяса ядуць тры разы на дзень… Пасля абеду – на падвячорак – каву п’юць з млекам, часам з булкай і маслам. Без млека, асабліва без кваснага, фін не сядзе за стол. Каровак у кожнага гаспадара даволі… Адразу відно, што фінскі народ дэмакратычны: стараецца, каб усе былі роўныя… Фінаў, як і нас, то адзін сільны сусед браў у свае жалезныя рукі, то другі… Ды ніякая сіла перарабіць цяпер фінскі народ на іншы капыл – ужо не здолее, бо свядомасць народа, культурнасць яго стаяць вышэй усякай сілы.
Цётка. Успаміны пра паездку ў Фінляндыю
(1914)
…Перачытаў я ўспаміны Цёткі.
Мела рацыю яна ўсё-ткі?
А што ўяўляе сёння Суомі?
Народ ветлы, хоць і суровы —
гэтыя колішнія «сумаляйны»**?
Цябе прынялі, як і Цётку прымалі?
Частуюць духмянаю кавай ласкава?
Не дэфіцыт там – добрая кава?
Не стаіш у чарзе
$$$$$$$$то на адной,
$$$$$$$$то на другой назе,
з позіркам згаслым,
$$$$$$$$то за войтай-маслам,
то за майтай-млекам,
свежым ці квасным?..
Пачуваеш сябе чалавекам?
Ну, а ў нас тут такія навіны,
якія наўрад ці ўявяць фіны.
Загадана нейкім кіраўніком,
каб, ідучы насустрач масам,
адгон лічылі малаком,
малако – смятанкаю, вяршком,
вяршкі – смятанай,
смятану маслам,
а тварожную масу – тваражком.
Яшчэ ёсць пункт у тым дэкрэце
(назва яго: «Аб здаровай дыэце»),
каб не штодзень той завозілі харч,
а, ідучы зноў насустрач масам,
яго «выкідвалі» толькі часам —
каб бегалі масы па чэргах наўскач.
Дэкрэт набывае сілу ГОСТа.
Ім дзве праблемы рашаюцца проста —
атлусцення і вялікага поста.
(Адзін знаёмы мне выдаў сакрэт:
у епархіі хваляць той дэкрэт.)
Ёсць і яшчэ адна навіна:
не страшная нам любая вайна,
бо так мы ўзмацнілі сваю ПВО,
што ПВО наша сёння – во!
Калі хто пасягне на наш статус-кво,
біць будзем у вока, а не ў брыво!..
Пра Нямігу пісаць не бяруся.
Проста баюся… Ты, пэўна, у курсе?
Нешта ідуць адна за адной
беды на нашай Беларусі.
Прызнайся, сумуеш часам па ёй?
Не-не ды сасніцца родны кут?
А нам дык цябе не хапае тут.
Учора набраў машынальна твой нумар.
Але ў адказ усё той жа зумер,
той жа усё сігнал кароткі.
Мабыць, таму і звярнуўся да Цёткі…
Травень 1999 г.
*
«Балотныя людзі» (фін.).