Читать книгу Мосцік над вечнасцю (зборнік) - Сяргей Ваганаў - Страница 2

Да чытача

Оглавление

Шаноўны чытач! Кніга, якую ты чытаеш, часткова друкавалася ў газетах «Народная Воля» і «Наша Ніва» пад рубрыкай «Камертон». Гэта нарысы і эсэ пра розныя падзеі, часам нават як бы нязначныя. Агульнае, што яднае іх, гэта Памяць. Мне заўсёды здавалася, што зразумець сучаснасць і зазірнуць у будучыню немагчыма без памяці пра мінулае, без адчування няспыннай плыні жыцця. Свайго жыцця, сваёй сям’і, грамадства, краіны.

Толькі праз такое адчуванне памяць уплеценая ў кожнае цяперашняе імгненне.

Толькі праз такое адчуванне жыццё падаецца бясконцым.

Мосцік над вечнасцю (зборнік)

Подняться наверх