Читать книгу Сны аб Беларусi - Дзмiтрый Кудрэц - Страница 12
«Што мяне цягне на вандраваннi?..»
ОглавлениеШто мяне цягне на вандраваннi?
I чаго я баюсь не паспець?
Цi ў жыццi няма iншых жаданняў,
Як кудысьцi iсцi цi ляцець?
Што мяне цягне ў чужыя краiны?
Чым прывабiў замежны альянс?
Прырода? Палацы? Альбо магазiны?
Дык такога хапае i ў нас.
Што мяне цягне нястрымна ў далеч?
Мо багацце? А мо прыгажосць
Невядомую, дзiуную там адшукаю,
Цi быць можа iншае штось.
Што мяне цягне пасля тых блуканняў
Да знаемых i звыклых мясцiн?
Пэуна таму, што ў сваiх вандраваннях
Лепш кутка я не здолеў знайсцi.