Читать книгу Сны аб Беларусi - Дзмiтрый Кудрэц - Страница 9

«Прабач, што не сказаў я слоў ласкавых…»

Оглавление

Прабач, што не сказаў я слоў ласкавых,

Якiя ты пачуць хацела.

I што прызнаннi ў каханнi

Выходзяць лепей на паперы.


Прабач, што я не выканаў жаданнi,

Якiя абяцаў калiсьцi.

Завеў у край расчаравання

I не знайшоў дагэтуль выйсця.


Прабач, што не зрабiў цябе шчаслiвай,

Што дараваў адны сумненнi,

Што нават не хапiла сiлы

Агучыць гэта прабачэнне.


Сны аб Беларусi

Подняться наверх