Читать книгу Сны аб Беларусi - Дзмiтрый Кудрэц - Страница 16
«Дзесь мiж сiнiх азер i бязмежных лугоў…»
ОглавлениеДзесь мiж сiнiх азер i бязмежных лугоў
Есць мясцiна, абраная лесам.
Прывячае там шэргат сасновых бароў,
Мятны водар мурожных пакосаў.
Хай няма хараства ў ей паўдневых краiн,
Дзе да берага ласцiцца мора.
Там надзеi маi, там маi каранi,
Там пазнаў я i шчасце i гора.
Часам вабяць замежных спакус мiражы
I прыгоды бясконцых вандровак.
Але што там не думай, што там не кажы,
Мне нiкуды не дзецца ўсе роўна
Ад кутка, што знаемы з маленства майго,
Дзе мiж сосен хаваецца рэчка.
Наблукаўшысь, вяртаюсь туды зноў i зноў,
Хай не сам, а душою i сэрцам.