Читать книгу Сны аб Беларусi - Дзмiтрый Кудрэц - Страница 24
«Калi зноў апынюся не ў пашане…»
ОглавлениеКалi зноў апынюся не ў пашане,
Заблытаюся ў марах цi iлжы,
Напоперак няздзейсненным жаданням
Я буду жыць.
Калi зноў лес мне надышле нягоды,
Калi да справы сэрца не ляжыць,
Не гледзячы на тыя перашкоды,
Я буду жыць.
Парад бясконцых я не разумею:
Аб тым не думай, гэта не кажы!
I так, як мне патрэбна, як умею
Я буду жыць.
Калi ж i мой апошнi час настане,
I ў далечы растануць мiражы,
У сваiх вершах, казках i паданнях
Я буду жыць.