Читать книгу Сны аб Беларусi - Дзмiтрый Кудрэц - Страница 21
«Расквiтнела шыпшына ля плоту…»
ОглавлениеРасквiтнела шыпшына ля плоту,
Разгарэўся ружовы пажар.
Ад усiх я збягаю ўпотай
У краiну няздзейсненных мар.
Я там быў разоў сто ўжо, не меней.
Пiў ваду з жыватворных крынiц.
Там забытыя сумныя ценi
Набываюць знаемы абрыс.
Там жыцце не залежыць ад часу,
Там няма звыклай мне мiтуснi.
Там здзяйсняюцца быццам у казцы
Нават самыя дзiўныя сны.
Там давольны i пэўна шчаслiвы
Я блукаю мiж страчаных мрой.
I плыве следам водар шыпшыны,
Дараваны свавольнай вясной.