Читать книгу Сны аб Беларусi - Дзмiтрый Кудрэц - Страница 6
«Я выдумаў краiну мрой…»
ОглавлениеЯ выдумаў краiну мрой,
Дзе ўсе яскрава i шыкоўна.
Ды на здзяйсненне мары той
У лесу не спытаў дазволу.
I ен (абразiўшысь на што?)
Са мною болей не сябруе.
Часам успомнiць i назло
Мне непрыемнасцi даруе:
– Жывi ў сваей краiне мар,
Ты гэтага жадаў калiсьцi.
Чаму ж ты столькi год запар
Узносiш мне свае малiтвы?
Хацеў ты славы, ўзнагарод?
А вынiку вось не прадбачыў.
Чаму ж мяне ты аднаго
Абвiнавачваеш у няўдачах?
Як не цурайся, не мiнеш
Добрую долю цi благую.
Ты на каленях прыпаўзеш
I я табе ўсе дарую.
Што ж тычыцца мрой дзiўных тых,
Без iх жыцце было б заганай.
Я iх выконваю заўжды,
Калi я нават не ў пашане.