Читать книгу Сны аб Беларусi - Дзмiтрый Кудрэц - Страница 5
«Б«ецца мятлiк у вакно…»
ОглавлениеБ«ецца мятлiк у вакно,
Хлопае крыламi,
Толькi вось на волю шкло
Яго не пускае.
Што, дурная галава,
Ты забыўся ў хаце?
Заляцеў ты да святла
I свабоду страцiў.
Шкло мiж ею i табой.
Няма вызвалення!
I падман празрысты той
Не дае надзеi.
Што ты думаў? Што хацеў,
Калi ты, свавольнiк,
У памяшканне заляцеў,
А назад не здолеў?
Намагаешся, скрабеш
Перашкоду ўпарта.
Толькi намаганнi ўсе
Нiчога не варты.
Думаеш, што ты герой?
Анi ў якiм разе!
Вось i бiся галавой,
Калi з ей не ладзiш.