Читать книгу Сны аб Беларусi - Дзмiтрый Кудрэц - Страница 8

«З«ездiць бы туды i паглядзець…»

Оглавление

З«ездiць бы туды i паглядзець,

Як жывуць у тым замежжы людзi,

Што сабе гатуюць на абед,

П«юць якiя лекi пры прастудзе.


Колькi там у кожнага машын.

I якое абуванне носяць,

Калi дождж пальецца i аб чым

Гутараць, калi прыходзяць госцi.


Мне ў чужой краiне цiкавей

Не музеi, поўныя турыстаў,

А якая там трава расце

I ў якiм баку сонца садзiцца.


Чым там пахне вечар за вакном

I якiя зоркi ў небе ззяюць,

I якiя казкi перад сном

Неслухам бацькi распавядаюць.


З«ездiць бы туды, звярнуць у бок

Ад мясцiн вядомых па расказах,

Каб убачыць самаму жыцце

Мо вельмi падобнае на наша.


Сны аб Беларусi

Подняться наверх