Читать книгу Сны аб Беларусi - Дзмiтрый Кудрэц - Страница 18

«Зыходзiць дзень стамiўшыся ад спекi…»

Оглавление

Зыходзiць дзень стамiўшыся ад спекi,

Хаваецца ў няхожаным бары.

I, каб нiхто iх не дастаў, высока

Запальвае ноч зоркi-лiхтары.


Зыходзiць дзень. Раптоўна цi наўмысна

Малюе чырванню на шкле вакон.

I ноч пацiху гойдае калыску,

Дзе прытулiўся мой чароўны сон.


Зыходзiць дзень. Без доўгiх развiтанняў.

Мо невядома ветлiвасць яму?

Зыходзiць дзень, а з iм мае жаданнi,

Што зранку атлумiлi галаву.


Зыходзiць дзень, бо i яму патрэбна

Адпачываць i назапашваць моц,

Каб ранiцой гасiць зоркi на небе,

Што з вечара там запалiла ноч.


Сны аб Беларусi

Подняться наверх