Читать книгу Сны аб Беларусi - Дзмiтрый Кудрэц - Страница 14
«У жыццi я ўсе пазнаў i зведаў…»
ОглавлениеУ жыццi я ўсе пазнаў i зведаў.
Шчасця i нягод досыць хапала.
Ўсе было – што трэба, што не трэба,
Ды душа штось большага чакала.
Вандраваў я па чужых краiнах
I блукаў па розных закавулках,
Каб знайсцi куток, што сэрцу мiлы,
Ды душа не ведала прытулку.
Навучыўся кiраваць я часам,
Ратавацца ад тугi i болю,
Дараваць усiм, усе, адразу,
Ды душы ўсе не было спакою.
Калi ж мой апошнi час настане,
I паклiча божанька ў нябесы,
Як належыць, як усiм прыстала,
Душа зноўку запярэчыць лесу.