Читать книгу Сны аб Беларусi - Дзмiтрый Кудрэц - Страница 13
«Пагуляць бы так, каб на душы…»
ОглавлениеПагуляць бы так, каб на душы
Суму не вялося болей.
Пабываць бы там, дзе я не быў,
Дзе не апынусь нiколi.
Пакахаць бы так, каб аб адной
Сэрцайка ўвесь час журылась.
Адшукаць бы тое, што даўно
Страчана, сплыло, згубiлась.
Паспытаць бы тое, што ў жыццi
Думкi чысцiней напоўняць.
I пажыць бы так, напрыканцы
Каб было пра што мне ўспомнiць.