Читать книгу Сны аб Беларусi - Дзмiтрый Кудрэц - Страница 15

«Разлiлася рэчанька…»

Оглавление

Разлiлася рэчанька,

Ой, не перайсцi.

Пакахала дзеўчына

Першы раз у жыццi.


Не спяшайся, рэчанька,

У далекi край.

Не хвалюйся, дзеўчына,

Слез не лей дарма.


Зашумела рэчанька,

Човен панясла.

Зажурылась дзеўчына,

Стала не да сна.


Не шумi ты, рэчанька,

Чыстая вада.

Не журыся, дзеўчына,

Гэта не бяда.


Ў«ецца, ў’ецца рэчанька

Памiж берагоў.

Ты паслухай, дзеўчына

Сэрцайка свайго.


Разлiлася рэчанька,

Ой, не перайсцi.

Пакахала дзеўчына

Першы раз у жыццi.


Сны аб Беларусi

Подняться наверх