Читать книгу Сны аб Беларусi - Дзмiтрый Кудрэц - Страница 22
«Няма слез. Унутры штось зламалась…»
ОглавлениеНяма слез. Унутры штось зламалась.
Зразумець не магу ў чым прычына.
I з таго што было засталося так мала.
У асноўным аднi ўспамiны.
Няма слоў. Яны скончылiсь проста.
Страцiў iх на хлусню i пытаннi.
I з таго што было дараваны мне лесам
Несканчоныя толькi жаданнi.
Няма сноў. Вочы засцiла цемра.
I няма нi прасвету, нi выйсця.
I з таго што было намагаюсь дарэмна
Я абраць хаця б крыху карысьцi.