Читать книгу Сны аб Беларусi - Дзмiтрый Кудрэц - Страница 20

«На пачатку лiпеня…»

Оглавление

На пачатку лiпеня,

Сонейкам сагрэты,

Пах духмяны лiпавы

Напаiў паветра.


Зпешчаны нябесамi,

Ветрам зачарованы

Плаве па-над вескаю

Водар непаўторны.


Нават у самiм горадзе,

Памiж вулiц шумных

Пах дзiвосных кветак

Перабiў парфумы.


Сяду я пад лiпiнай,

Сэрца зашчамiла.

Скажу дзякуй лiпеню

За такое дзiва.


Набяру ў мяшэчак

Я духмяных кветак,

Каб прыдбаць узiмку

Успамiн пра лета.


Сны аб Беларусi

Подняться наверх