Читать книгу Сны аб Беларусi - Дзмiтрый Кудрэц - Страница 19

«Каб вялiсь у вашай хаце…»

Оглавление

Каб вялiсь у вашай хаце

Дабрабыт i згода,

У вакенца каб свяцiла

Сонейка заўседы.


Каб дарыў свае напевы

Вам зялены гай,

Не хадзiце, дзеўкi, замуж

За нялюбага.


Каб вам вочы не калолi

Чужы лад i шчасце,

Каб мiнулi вашу хату

Гора i напасцi,


Каб суседкi не насiлi

Плеткi па вуглам

Не хадзiце, дзеўкi, замуж

За нялюбага.


Каб ад болю i сумоты

Сэрца не шчамiла,

У галаву не лезлi думкi

Што жыцце пастыла.


Каб не ведалi нiколi

Лiха лютага,

Не хадзiце, дзеўкi, замуж

За нялюбага.


Сны аб Беларусi

Подняться наверх