Читать книгу Белорусский дневник – 2022 - Владимир Николаевич Кулик - Страница 10
Каренда Иван
г. Минск
Каханай
ОглавлениеУбачыў я тваю натуру,
Чароўны стан і воблік твой —
Пачуцці выбухнулі бурай,
І з той хвіліны сам не свой.
Гасподзь ствараў цябе як мару,
І пабажыцца я гатоў:
Твой бюст, тваю скульптуру твару
Не зможа вылепіць ніхто.
Твая пяшчота пэндзля варта! —
Яна ракой з душы цячэ,
І Рэпін не знайшоў бы фарбаў
Для таямніц тваіх вачэй.
Шкада, не чуў маэстра Моцарт! —
Магу аспрэчыць галавой —
Нікому больш не хопіць моцы
Пакласці ў ноты голас твой.
Твой воблік так паэтаў вабіць! —
У сэрцах іх гарачы хмель.
І Пушкін з Лермантавым, мабыць,
Пайшлі б адчайна на дуэль.
Тваю жаночую натуру
Не для мастацкіх мэт – о не! —
Не для карцін, не для скульптуры —
Стварыў Бог толькі для мяне.