Читать книгу Белорусский дневник – 2022 - Владимир Николаевич Кулик - Страница 16
Каренда Иван
г. Минск
Нешта будзе…
ОглавлениеКолькі помню сябе ў гэтым свеце,
Продкі дня не жылі без надзеі.
«Нешта будзе…» – казалі нам, дзецям,
Мы на іх са здзіўленнем глядзелі.
У гады з неўмалотам, няўродам,
З саладухаю ды з лебядою,
Чуўся голас спадзеўны з народа:
«Нешта будзе… Не век жыць з бядою…»
На вяселлях, куляючы чарку,
Маладым шчасця зычылі ўволю:
«Абрабляйце сваю гаспадарку!
Нешта будзе… А можа, і болей…»
У дні гора і страт непапраўных
Гналі з сэрца рой думак трывожных
І зацягвалі ўздыхамі раны:
«Нешта будзе… Нам Бог дапаможа…»
А калі зямны рай абвяшчалі
І трубілі аб ім, як аб цудзе,
З вуснаў продкаў зноў ціха гучалі
Словы мудрыя: «Нештачка будзе…»
І цяпер, калі вірус кавідны
Ходзіць потайкам, рве жыцці людзям,
Чуем голас, надзеяй спавіты:
«Божа спыніць яго… Нешта будзе…»