Читать книгу Белорусский дневник – 2022 - Владимир Николаевич Кулик - Страница 3
Каренда Иван
г. Минск
Дом Купалы
ОглавлениеМы ідзём у музейны
Купалаўскі дом,
як у спадчынны храм,
з беларускай малітвай.
Як на споведзь ідзём
перад ім, Песняром, —
мы з Купалам адзінаю
доляй спавіты.
Мы ідзём у гасцінны
Купалаўскі дом
па параду, па шчырае
роднае слова.
Тут сагрэе і сэрца
напоўніць святлом
гаспадыня яго —
беларуская мова.
Тут для ўсіх землякоў
і замежных гасцей
стол засланы
святочным абрусам.
У Купалаўскі дом
вы заходзьце часцей —
тут Купалы душа,
тут душа Беларусі.