Читать книгу Белорусский дневник – 2022 - Владимир Николаевич Кулик - Страница 13
Каренда Иван
г. Минск
Дзяўчыне з далёкага юнацтва
ОглавлениеЧасу небагата – толькі вечар
Падарыла нам з табой зіма.
Прамільгнула знічкаю сустрэча —
І нічога ад яе няма.
Як нічога? Памяць не здаецца! —
Ёй той сцюжны вечар дарагі,
І таму не адпускае з сэрца,
Робіць, як у танцы, з ім кругі.
Ну навошта сам сабе я хлушу?!
Успамін аспрэчваю дарма! —
Калі шчыра, то прызнацца мушу:
Назірала, бачыла зіма,
Як глядзеў нясмела я ў бяздонне
Сініх азярын – вачэй тваіх,
І губамі грэў твае далоні,
Па-дзіцячы хукаючы ў іх.
* * *
Душа не любіць адзіноты,
Ёй больш утульна між людзей,
Дзе вір падзей, святло надзей.
Душа не любіць адзіноты,
Самота час яе крадзе,
Нясе ёй жаласныя ноты.
Душа не любіць адзіноты,
Ёй больш утульна між людзей.