Читать книгу Белорусский дневник – 2022 - Владимир Николаевич Кулик - Страница 15
Каренда Иван
г. Минск
Пяцігорская дуэль
ОглавлениеСтраляюць паэты ў паветра:
Не могуць у грудзі страляць.
На тое яны і паэты —
Ім сэрцы чужыя баляць.
Ім сорамна цэліцца ў сэрца,
Бо смерць – гэта ўжо небыццё.
Паверце паэту, паверце:
Ён цэніць чужое жыццё!
Не верце Мартынаву, людзі! —
Не варты ён кроплі таго:
Наўмысна ён цэліўся ў грудзі,
У самае сэрца яго.
А мог, як паэт, у паветра
Націснуць смяротны курок,
Зрабіўшы насустрач паэту
Без кулі спагадлівы крок.
Трагічная повязь абставін.
На помсце памешаны свет.
А праўда заўсёды святая —
Не мог быць інакшым паэт.
Ён словам свабодным не песціў
Ні ўладу, ні нават сяброў.
Дарэмна нікога не бэсціў
З багатых ці бедных двароў.
Ён збрыдзеў шукальнікаў славы,
Сляпой ганарыстасці хмель,
На смелую думку аблавы, —
Таму і пайшоў на дуэль.
Машук здрыгануўся ад болю,
Ад жаху, што ён не ўбярог
Паэта, які сам з сабою
Апошні тут вёў дыялог.
Счарнелі ад роспачы горы.
Абрынуўся лівень з нябёс.
І вецер вялікае гора
Народу Расіі панёс.