Читать книгу Белорусский дневник – 2022 - Владимир Николаевич Кулик - Страница 23
Каренда Иван
г. Минск
Наталля Драздова
Сняжынка
ОглавлениеЯна ў парыве радасным ляцела
Да пацямнелай пожні: «Я – зіма!..»
Ды чарназёма стомленае цела
Дыхнула ледзь – і вось яе няма.
А вецер з поўначы расправіў крылы,
Даў волю сіле – аж загуў прастор!
І здзіўленае поле ўраз пакрылі
Сто тысяч прыгажунь – яе сясцёр.
Пераклады з рускай Івана Карэнды
Карэнда Іван Арсеньевіч нарадзіўся 17 верасня 1950 года ў вёсцы Крывічы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Па прафесіі – настаўнік і журналіст. Настаўнічаў у Шчучынскім раёне, працаваў у газеце «Чырвоная змена», партыйных камітэтах і органах дзяржаўнага кіравання, у тым ліку намеснікам міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь, намеснікам міністра культуры і друку Рэспублікі Беларусь. У 2003 – 2008 гадах – на дыпламатычнай службе: саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.
Аўтар кніг лірыкі «Белы наліў» (1995), «Знічка» (2003), «Васількі надзеі» (2008), «Вочап» (2018), «Пад зорным небам верасня» (2020), кнігі прозы «Воплаўская госця» (2011), паэтычных кніг для дзяцей «На загадкі ёсць адгадкі» (2001), «Ёж иголки продавал» (2018) і інш.