Читать книгу Белорусский дневник – 2022 - Владимир Николаевич Кулик - Страница 19
Каренда Иван
г. Минск
Андрэй Дзяменцьеў
Прыцемкі
ОглавлениеДавай памаўчым.
Зоркі зноў нас паклікалі.
Такія цудоўныя прыцемкі выпалі!
Забылася ўсё,
Што помніць не хочацца:
І крыўды твае, і маё адзіночанне.
Душа, як куточак жыцця халасцячага, —
Ні позіркаў любых,
Ні піску дзіцячага.
Завалена кнігамі плошча кватэрная,
Як словамі сэрца,
Цяпер не патрэбнымі.
Ах, гэтыя словы, як лісце апалае.
І слёзы, на сэрца запознена ўпалыя.
Не плач…
Тут сустрэча з табой —
Не праводзіны.
Наіўныя ў наша юнацтва ўваходзіны.
Давай памаўчым.
Зоркі зноў нас паклікалі.
Такія цудоўныя прыцемкі выпалі!