Читать книгу Каханне (зборнік) - Мікола Калядны - Страница 10

Ільвінае вока[1]
Шкаляры
8

Оглавление

Азіраючыся, яны падняліся па драбіне на гарышча, зачынілі дзверцы і прыселі каля франтона. Моўчкі дасталі пачак з запалкамі, сшытак, зірнулі адзін на аднаго.

Бацькі ніколі не дазвалялі дзецям карыстацца жыранкамі, хавалі іх у недасяжным месце, у вузельчыку пад самай столлю, і заўсёды палохалі пажарам. Бэйбусы ўважліва слухалі, ніякіх пытанняў не задавалі і думалі, што не такія ўжо яны і дурні, каб не ўмець шоргнуць сярнічкай і нашкодзіць. Агонь заўжды можна патушыць, як гэта робяць пры аказіі дарослыя.

На тое яны і разлічвалі, калі нарэшце знайшлі прыдатны момант, спасобіліся і выкралі з вузельчыка запалкі.

Жаданне ўзрасло і зачаравала іх цалкам, як бытта адзінае на свеце.

– Зробім вогнішча, як трэба.

Захоплена замітусіліся, засаплі. Як толькі ўсё падрыхтавалі, яшчэ раз абмяняліся паглядамі і нарэшце падпалілі.

Агеньчык успыхнуў і пачаў мігам расці. Хлопцы ўзрадаваліся, сталі падкідваць паперу, смецце.

Дзьмухнуў скразняк – і полымя шуганула ўбок, захапіла рэшткі леташняга сена. Іскры паляцелі ўгору і кранулі саламяную страху, якая адразу загарэлася.

Пракуднікі гэтага не чакалі, жвава ўскочылі і кінуліся тушыць, але агонь усё больш смялеў і прагна жарляў усё запар. Яны перапалохаліся, сцямілі, што не зладзяць з ім, і, не змаўляючыся, скокнулі з гары ўніз ды далі драпака.

Быў спякотны летні дзень, і хата згарэла, як знічка.

Каханне (зборнік)

Подняться наверх