Читать книгу Каханне (зборнік) - Мікола Калядны - Страница 13

Ільвінае вока[1]
Шкаляры
11

Оглавление

Затое якое раздолле было на лузе! Хацелася ўсё абняць і прытуліць альбо расцячыся да бясконцасці.

Тут дзядуля яго ня стрымліваў, а наадварот накіроўваў і падказваў.

І Кастусь лашчыўся ў траве, удыхаў пах красак, захапляўся гульнёю матылькоў і казельчыкаў, трымцеў нутром ува ўнісон стракатанню конікаў. Як ні прынікаў ён да зямлі і ні цікаваў, але так і не змог убачыць тайніцу нараджэння гэтай чароўнай мелодыі.

– Галоўнае, што ты яе адчуў, – суцяшаў дзед і вёў далей.

За пагоркам затарахцеў трактар і ўміг адабраў усё хараство.

Вялізнымі коламі ён таптаў луг, пакідаючы за сабой чорную паласу.

Каханне (зборнік)

Подняться наверх