Читать книгу Каханне (зборнік) - Мікола Калядны - Страница 21

Ільвінае вока[1]
Шкаляры
19

Оглавление

Жыта каласавала. Маладое і стромае, яно цягнулася ўвысь і радавалася сонцу.

Косця любіў гэтую квітнеючую пару і заўсёды здзіўляўся разнастайнасьці жыцця.

– Як хораша! – захапляўся ён і подскакам бег па разоры паперадзе дзеда.

Яны ішлі гародам на сенажаць, каб нарваць якой смакаты свінням.

– А тутака яшчэ лепш! – смяяўся хлопчык і куляўся ў траве.

– Дзядуля, а чаго тут не расце жыта і гародніна?

– Ніхто не пасадзіў.

– А самі па сабе, як вось гэная трава, яны ня могуць?

– Не.

– Чаму? – не адставаў унук.

– Таму што такіх, нібыта культурных, раслінаў у прыродзе нямашака. Іх прыдумаў чалавек альбо, хутчэй за ўсё, хтось даў яму. За імі надабе догляд. Без яго яны не родзяць.

– Во, дзівіся! – стары паказаў рукою на вялікі лапік зямлі, які раней апрацоўваўся, а цяпер быў у запусценні. Быльнёг і іншае пустазалле раскашавалі тут на ўсю моц. – Такое адбываецца заўсёды, калі чалавек пакідае агарод. Зямля не можа вынесці здзекаў, злуе, бунтуе і плодзіць чортведама што. Гэткай мярэчы на лузе ніколі не бывае, што б там не расло.

Каханне (зборнік)

Подняться наверх