Читать книгу Каханне (зборнік) - Мікола Калядны - Страница 16

Ільвінае вока[1]
Шкаляры
14

Оглавление

– Чаму я нарадзіўся акурат у гэтым мейсцы?

– Тут твае бацькі, радня.

– А яны?

– Таксама, як і ты: па продках.

– А з каго ўсё пачыналася?

– Гэтага я не ведаю і ніхто табе не скажа. Пэўна адно: хтосьці першым прыйшоў у тутэйшыя лясы, а за ім пацягнуліся цераз вякі ўсе мы.

– Значыць, усё залежала ад яго: як ён вырашыў, такімі мы і сталі.

– Не ўсё так проста, унук. Лёс складаны, загадкавы, і не адным чалавекам тчэцца. Можа, усе мы загадзя дамовіліся нейкім чынам дзейнічаць і кагосьці адправілі першым, а мо нехта ці нешта загадалі нам зрабіць іменна гэтак , а не інакш. У любым выпадку – сваю долю мы заслужылі. Спадчыннасць – вялікі сэнс жыцця, на ёй многае трымаецца, толькі невядома, хто, што і як аддае альбо забірае.

– Так атрымліваецца ўсё – па роду?

– Пераважна.

– А калі мне гэта не падабаецца?

– Менавіта што?

– Ну, напрыклад, араць альбо жывёлаў гадаваць?

– Прыйдзецца.

– Чаму?

– Ты жывеш на зямлі і аб ёй павінен дбаць – такі парадак.

– І абавязкова петавацца, аўрэць і кажанець?

– Іначай нельга.

– А розумам працаваць?

– Не для зямлі.

– Я не жадаю так!

– Гардун. Цябе прымусяць.

– Я буду супараваць і змагацца!

– Усё роўна ён цябе адолее.

– Хто?

– Голад. Яго з людзей яшчэ ніхто не падужаў і не перажыў.

Каханне (зборнік)

Подняться наверх