Читать книгу Каханне (зборнік) - Мікола Калядны - Страница 14
Ільвінае вока[1]
Шкаляры
12
ОглавлениеІншым разам лавілі рыбу і так захапіліся, што не прыкмецілі, як наляцеў страшны віхор.
Чарот, панікаючы, узрушыўся, зашумеў. Узняліся хвалі.
Старэнькая лодка ўмомант нахілілася і зачэрпнула шмат вады. Рыбакі ледзьве не кульнуліся ў возера, хуценька замахалі карцамі, але марна: пасудзіна ўсё адно апускалася.
Унук плаваць не ўмеў і спалохаўся.
Дзед адразу ж загадаў:
– Косцік, выкідвай усё за борт. Я лезу ў ваду. Ты – за мной. Не хвалюйся: я падтрымліваю. За мяне не хапайся, рукой бярыся за лодку, як я: яна не патоне.
– Ну, даражэнькая, не падвядзі, – узмаліўся ён і павольна стаў грэбці правіцаю, назіраючы за Кастусём і лодкаю.
А калі апынуліся на беразе, ласкава паляпаў яе па боку:
– Вялікі дзякуй, ратаўніца.