Читать книгу Каханне (зборнік) - Мікола Калядны - Страница 12

Ільвінае вока[1]
Шкаляры
10

Оглавление

Калі ён гарцаў па хаце, ускокваў на ложак, перакульваў лаўкі і нешта ламаў, дзядуля, якому даручалі за ім прызор, заўсёды мякка ўшчуваў яго і быццам замаўляў:

– Але ж і галуза ты! Які вэрхал устроіў! Навошта крыўдзіш мэблю? Ёй жа таксама баліць, як і табе. Вось пачакай: яна адпомсьціць. Нельга так. Папрасі ў яе дараваньня.

Хлопчык глядзеў на старога з недаверам і смяяўся:

– Не буду! Гэта ж дошка, – штурхаў нагою разлезлы ўслончык і выбягаў надвор.

А як паправілі ўслончык і Кастусь прысеў на яго, той нечакана рыпнуў і балюча ўшчыкнуў.

Каханне (зборнік)

Подняться наверх