Читать книгу Каханне (зборнік) - Мікола Калядны - Страница 20
Ільвінае вока[1]
Шкаляры
18
Оглавление– Як вучні, Альгерд?
– Увогуле здольныя, увішныя, вашая імасць, але першыя крокі цяжкія, не ўсё атрымліваецца дый некаторым трэба надаваць больш увагі.
– Ці гуртуюцца?
– Так. Няўжыўчывых і ганарлівых вярнулі дадому, а пазасталыя адзін да аднаго прыслухоўваюцца, цягнуцца.
– Лідары вымалёўваюцца?
– Рана яшчэ.
– Звадкі няма?
– Не назіраў.
– Няхай так будзе і надалей. Але практыка, на жаль, паказвае, што па меры набыцця розуму шкаляры адасабляюцца, таемнічаюць, канфліктуюць.
– Яны пастаянна перада мною, як на далоні, і ўсе мы, настаўнікі, працуем над іхняй свядомасцю, вашая імасць.
– Смялей ужывайце эксперыменты, новыя падыходы, не стрымлівайце іх індывідуальнасць. Мы павінныя бачыць і распальваць усе здольнасці нашых выхаванцаў, ведаць, што атрымаецца з кожнага. Нікога не шкадуйце. Выбралі сабе каго?
– Прыглядваюся.
– Што вас турбуе?
– Іхняя чалавечая памяць, смутак па радзіме.
– Гэта – наш спрадвечны боль. Як нам яго пазбыцца? Я не перастаю над гэтым мысляваць.