Читать книгу Сляза ляза - Павел Гаспадыніч - Страница 45
«Гонка імкнецца да новага года…»
ОглавлениеГонка імкнецца да новага года
Сцежка між памяці спаленых сноў.
Што адбылося – дабро ці нягода —
Паразрасталася часу быллём.
Хмары, аблокі, усмешкі, сустрэчы —
Пройдзена-зжыта – як мліва – даўно.
Ценем нязведаных далечы вежаў
Сумна ўсміхаецца лёсу шытво.
Толькі наперад няпэўна і квёла
Цягнецца ўсё ж за табой наўздагон
Ёлкай прысутнасцю страчанай долі
Бела-чырвонай надзеі палон…