Читать книгу Сляза ляза - Павел Гаспадыніч - Страница 60
Зімовы дождж
ОглавлениеЗімовы дождж – па шыбах слёзы…
На крушнях волкі ночы цень.
Твой шлях адсіверны мімозы
Ўсцілаюць зоркамі надзей…
Надзей няўцямных, кволых, стылых,
Нібы зімовы снежня дождж…
На ўскрайку лога чэзне-гіне
Жытнёвай веры памяць-смоўж.
Вандроўнік часу – дух прыгодаў
І той па ночы спруцянеў.
Зімовы дождж – праклён народаў,
Якіх няма…
ужо…
цяпер…