Читать книгу Сляза ляза - Павел Гаспадыніч - Страница 64

«Між сузор’яў далёкіх сусветаў…»

Оглавление

Між сузор’яў далёкіх сусветаў,

Між касмічных палеткаў душы —

Там, дзе цьмяцца абрысы паэтаў,

Там, дзе сняцца інакшыя сны, —

Напрадонні бязважкасцю сцяты,

У няіснай журбе маўкліні,

Прамінаюць змарнелыя святы

Зграяй даўніх часоў, бы з труны.

Там, Яе напаткаўшы між зданняў,

Там, пра сутнасць забылы сваю,

Гэта слова… (не! не! зноў падмане)

З вуснаў шалых сарваў, бы траву,

Што завецца жабер, дзедавіцай,

Што, як кажуць, зыначыць душу,

Злагадою буяе-іскрыцца,

Толькі ты не ўвойдзеш ў раку…

Між сзор’яў распаленых сненнем,

Між смарагдавых гоняў душы —

Там, вякуюць дзе ўсе пакаленні,

Там знянацку знайшоў Яе ты.


Сляза ляза

Подняться наверх