Читать книгу Сляза ляза - Павел Гаспадыніч - Страница 61
Завея глея
ОглавлениеГлей, як алей, між дажджоў і завей.
Раз'юшаным ветрам
Нібыта сурвэткай
Свет атуляе, святло ахінае
Радзіму рачулак сваю пакідае.
Снегам прыветным у месяцы кветным
Красуе чароўна
Лунаючы ў чоўне
Вясна-паланянка, гуллівая панка,
Аздоблена часам увечары і ўранку.
А там у прыполлі стракатае волі
Нерушам веры
Як сцягам галеры
Паветрам духмяным красуюць аеры,
Узгадаваны завеяй і глеем.